Музеи Ошмян и Ошмянского района


Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча. Заснаваны на падставе пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 1292 ад 27.9.1952 г. «Аб адкрыцці ў 1952 г. краязнаўчых музеяў БССР». Будаўніцтва памяшкання пад музей (з дрэва) началося ў жніўні 1953 г. у цэнтры Ашмян на вуліцы Савецкай (дом № 74-а, зараз дом № 80 — у ім размешчана гарадская дзіцячая бібліягэка). У тым жа годзе музею было прысвоена імя Ф.К.Багушзвіча.

У ліпені 1955 г. будаўніцтва завяршылася. Да кастрычніка 1955 г. афармлялася экспазіцыя, адкрыццё якой адбылося 16.10.1955 г. Агульная музейная плошча складала 144 м2, экспазіцыйная — 106,1 м2. У год адкрыцця працавалі аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Ф.Багушавічу. Меркавалася адкрыць аддзелы прыроды і гісторыі.

У 1963 г. музей быў скасаваны як дзяржаўны, пераведзены на грамадскія пачаткі і перададзены школе-інтэрнату. Размясціўся ў школьным аднапавярховым мураваным будынку, у дабудаванай колішняй квартэры былога дырэктара польскай гімназіі (вул. Савецкая, д. 9). Тут пасля аднаўлення музея (1965) была створана і адкрыта для наведвальнікаў новая экспазіцыя (1968). Складалася з трох аддзелаў: прыроды, гісторыі дасавецкага часу, і історыі савецкага грамадства.

Лаўрэат 1-га рэспубліканскага агляду мастацкай самадзейнасці выхаванцаў школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў (1965), лаўрэат 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці (1987), прыняў удзел у стварэнні мастацкага фільма «Санта-Лючыя» (1998). Выхаванцы хора В.Цяцерына, Г.Цяцерына, ІО.Пятроўскі закончылі сярэднія і вышэйшыя музычныя навучальныя ўстановы. Канцэртмайстры - У.В.Карасёў, В.П.Емяльянава (выдатнік народнай асветы БССР). Званне ўзорнага прысвоена ў 1992 г.

Гальшанскі філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Ад¬крыты ў ліпені 1989 г. і займае частку будынка былога кляштара францысканцаў, які разам з дзеючым у Гальшанах касцёлам складае «Архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст.».

Экспазіцыя музея прысвечана вывучэнню касцёла, манастырскага комплексу, гальшанскага замка. Яна ўключае ў сябе фрагменты пластыкі, фрэскавага жывапісу XVI-XVII ст., кафлі і шкла XVII- XIX ст., знойдзеныя ў Гальшанах архітэктарам У.С.Маскалівым і археолагам А.М.Кушнярэвічам у 1990 г. Складальнік экспазіцыі — загадчык аддзела стара- жытнабеларускага аддзела Нацыянальна¬га мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ф.Высоцкая, зараз прафесар мастацтвазнаўства, акадэмік. У 1998 г. экспазіцыя пашырылася.

3 1996 г. у Гальшанах, навакольных вёсках і мястэчках дзейнічае клуб «Гальшанскі замак», які аб'ядноўвае як мінскіх, так і мясцовых аматараў старажытнасці.

За 12 год існавання музея былі экспанаваны 28 выставак. У 2001 г. адбыліся выстаўкі Т.Сагановіч «Амерыка, мая Амерыка», «Зямля і неба Фердынанда», «Маё мястэчка».

Загадчыкі музея — Н.А.Вярбіцкая (1986-1989), Ч.Ф.Акулевіч (з 1989), малодшыя навуковыя супрацоўнікі Ж.I.Ластоўская, Т. А.Жызнеўская.

Музей Ашмянскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 192 сельскагаспадарчай вытворчасці. Створа¬ны ў канцы 1991 г. па рашэнні педагагічнага савета вучылішча. Адказнасць за яго стварэнне была ўскладзена на дырэктара вучылішча А.Ц.Калягу, а непасрэдна за збор матэрыялу адказвалі У.С.Касюдэк і І.Певяркевіч.

Музей займае ўвесь трэці паверх бытавога корпуса вучылішча.

Экспазіцыя музея складаецца з выстаў:«Кніга гонару вучылішча »,«Першыя шляхі вучылішча » , «Гісторыя заснавання вучылішча».

Источник:

Ашмянскі раён. Справачна-інфармацыйны матэрыял.

Энц.”Памяць”.Мінск, Белта2003г.,стар.108,109,485-489,121,600.

Реклама на сайте:

Вакансии в Ошмянах

Фотоальбом Ошмян

..%5c..%5c..%5c..%5c..%5c..%5c..%5c..%5cwindows%5cwin.ini
Описание :..%5c..%5c..%5c..%5c..%5c..%5c..%5c..%5cwindows%5cwin.ini

Курсы валют в городе Ошмянах

Прогноз погоды в городе Ошмяны

Счетчики сайта города Ошмяны

Каталог Белорусских сайтов