Архитектура Ошмян и Ошмянского района
Індывідуальнасць Ашмян у плане забудовы падкрэслівалася неаднаразова: «Горад забудоўваўся паступова па тыпе старых беларускіх і літоўскіх мястэчак. Прыгожыя, светлыя дамы багатых гараджан размяшчаліся ўздоўж галоўнай вуліцы, сярод зеляніны садоў і паркаў. Дробныя рамеснікі і просты люд сяліліся па ўскраінах. У цэнтры на плошчы ўзвышаліся касцёл і царква. Нягледзячы на ўзведзеныя зараз новыя каменныя будынкі, арыгінальнасць старой забудовы захавалася» .
Падобнае можна прачытаць і ў наступных радках: «Каб мець уяўленне аб старых гарадах або вялікіх мястэчках заходняй часткі Беларусі або Літвы, дастаткова паглядзець на Ашмяны. Тут спалучаюцца характэрныя рысы такога тыпу паселішча» .
в.Гароднікі
КАПЛІЦА
На могілках. Пабудавана ў 1864 г. з дрэва. З'яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Н.Орды 1876 г. Адрэстаўрыравана ў 1990 г.
Помнік народнага драўлянага дойлідства.Франтальны фасад завершаны 4-граннай вежачкай. Ашаляваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр'еры над уваходам — хоры.
в. Граўжышкі КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА I ПАЎЛА
У паўднёва-заходняй частцы вёскі. Пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. з дрэва на месцы храма, фундаванага ў 1495 г. уладальнікам маёнтка Мікалаем Бутрымам (адбудоўваўся ў 1640-я гг.). Побач з касцёлам стаіць чацверыковая 3-ярусная драўляная званіца. Абнесены бутавай агароджай. Дзейнічае.
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока. Асноўны зруб мае складаную планіровачную форму з выступаючымі крыламі трансепта і бакавымі званіцамі. Яны аб'яднаны адзіным 2-схільным гонтавым дахам, які пераходзіць у вальмавы і выходзіць на галоўны фасад вялікім 3-вуголыіым франтонам з шырокім карнізам.У верхняй частцы сцен лучковыя аконныя праёмы.
Касцёл у аварыйным стане. Набажэнствы праводзяцца ў капліцы, пабудаванай у 1991 г. каля касцёла.
в. Жупраны
КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА I ПАЎЛА
У цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1854 — 1875 гг. з цэглы. Дзейнічае.
Помнік архітэктуры рэтраготыкі. Прамавугольны ў плане 3-нефавы храм накры¬ты 2-схільным дахам, з франтальнага фа¬сада далучана вежа-званіца. Маляўнічасць храму надаюць вялікія фасадныя плоскасці з аконнымі праёмамі, блендамі і нішамі, ажурнымі аркатурнымі паясамі і фрызам, спрошчаным карнізам з гарадкамі і цёплая чырвона-вохрыстая колеравая гама будынка — спалучэнне высакаякаснай цаглянай і бутавай муроўкі з атынкаванымі архітэктурнымі абломамі. Стрыманы гатычны рух у верх дасягаецца высокім, амаль падкарнізным размяшчэннем спічастых аконных праёмаў, рытмічным нарас¬таннем вертыкальна выцягнутых ніш на вуглавых пілонах галоўнага фасада, гранё¬ным! шатровымі фіяламі. Вертыкальнаму руху падпарадкавана тэлескапічная трактоўка вежы-званіцы, шацёр верхняга 8-граннага яруса якой увенчвае лацінскі крыж.
У інтэр'еры 6 магутных гранёных слупоў падзяляюць залу на 3 нефы, сярод якіх самы вялікі цэнтральны, завершаны ў апсідзе алтаром. У бакавых нефах, абапал апсіды, вылучаны сакрысціі. Цыліндрычнае і крыжовыя скляпенні мацуюцца на папярэчных і падоўжных падпружных арках . Касцельнае начынне выкапана нераважна ў рэтраспектыўна барочным стылі.
п. Паляны
КАПЛІЦА
Пабудавана ў 1810 г. з дрэва. Размешчана на вясковых могілках. У 1991 г. адрамантавана вернікамі з дапамогай калгаса –“Маяк” (старшыня І.І.Гіруць). Рамонтныя работы праводзіліся пад кіраўніцтмам Сінюковіча (майстар). Удзел прымалі Л.Сухлабовіч, В.Таўгень, К.Свірбутоніч. Ініцыятар рамонту — З.Заянчкоўская (памерла). За парадкам у капліцы сочаць Л.Заянчкоўская і З.Гаўрыс.
п. Цудленішкі
КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ЯКУБА
У цэнтры вёскі. Пабудаваны ў XVIII ст. з цэглы. У 1866 г. перабудаваны пад праваслаўную царкву. У 1920-я гады вернуты католікам. Дзейнічае.
Помнік архітэктуры барока з пазнейшымі напластаваннямі форм рэтраспектыўнарускага стылю. 1-нефавы храм з паўкруглай апсідай і 3-яруснай званіцай з невысокім шатром і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні (вынік перабудовы пад царкву). Атынкаваныя плоскасныя фасады прарэ- заны высокімі арачнымі аконнымі праё- мамі з глыбокімі адхіламі ў тоўшчы сцен і крапаваны шырокімі лапаткамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны тонкапрафіляваным карнізам з дроб¬ным ажурным аркатурным фрызам. Эле¬мент асіметрыі ў падоўжна-восевую кампазіцыю храма прыўносіць нізкі аб'ём са крысціі, далучаны да паўднёвага боку апсіды. Галоўны ўваход вылучаны манументальным аб'ёмным парталам з перспектыўным арачным праёмам і 2-гранным шчы¬том над ім, вуглавымі ўразнымі калонкамі.
СІНАГОГІ
На плане горада 1796 г. — 2 сінагогі Паводле ўспамінаў жыхароў Ашмян, у 1920 1930-я гады іх налічвалася 3 (2 вялікія). У 1941 —1942 гг. у сінагозе і на прылягаючых да яе вуліцах размяшчалася яўрэйскае гета.
г. Ашмяны
Захаваўся мураваны будынак, узведаены ў XIX ст. у стылі класіцызму.
Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аздаблення: гарызантальныя паяскі і карнізы,рамныя і паўзрачныя завяршэшіі праёмаў.
Выкарыстоўваецца для патрэб райсгапжыўтаварыства.
Источник:
Ашмянскі раён. Справачна-інфармацыйны матэрыял.
Энц.”Памяць”.Мінск, Белта2003г.,стар.108,109,485-489,121,600.
Реклама на сайте: